Сябры, мы зрабілі рэбрэндынг мабільнай аплікацыі «Новая Беларусь» і падзяляем яе на аплікацыю «SVAE» і на асобны вэб-сайт грамадзянска палітычнай платформы «Тры Сланы» (выйдзе ў бліжэйшыя 2-3 тыдні).
Старая аплікацыя стала занадта вялікай - дзіцячыя казкі змешваліся з дэмакратычнай канферэнцыяй, і не так, каб было лёгка пераблытаць, але мы вырашылі, што хочам зрабіць яе больш лёгкай і арыентаванай на дыяспару, тым больш што ў Беларусі мы не рэкамендуемы карыстацца аплікацыяй.
Аплікацыя стала яшчэ лепш! У новым абнаўленні з'явіліся медыя-агрэгатар з тонкімі настройкамі (можна зменшыць колькасць негатыўных або палітычных навін) і групоўкай навін, новы AI-пошук, рэжым хуткага прагляду падзей і сустрэч у фармаце сторыз, а таксама палепшылася секцыя Грамадства, адкуль жадаючыя змогуць удзельнічаць у грамадзянскіх праектах. Памятайце, што вы можаце рабіць гэта ананімна, не пакідаючы ніякіх персанальных дадзеных!
Пра платформу “Тры сланы” раскажам асобна, але гэта будзе сапраўдная грамадзянска-палітычная прастора з дыялогамі, публічнымі дыскусіямі, грамадзянскімі падзеямі і г.д.
Гэты рэбрэндынг і падзел ніяк не мяняюць місіі ўсёй платформы «Новая Беларусь» - наша каманда і далей працуе, каб беларусы і беларускі злучаліся і вучыліся вырашаць свае праблемы і падтрымліваць адзін аднаго ў любым пункце свету.
Мы працягваем развіваць усю экасістэму, у якой ужо больш за дзесятак розных прадуктаў, якія дапамагаюць людзям у вельмі розных сітуацыях і прасоўваюць культуру грамадзянскай супольнасці і адказнасці за сваю нацыю.
У мінулым годзе мы запусцілі і падтрымліваем платформу Gronka, дзе больш за 17 выдатных крэатарскіх праектаў атрымалі поўнае або частковае фінансаванне за апошнія 6 мес, адраджаючы культуру краўдфандынгу, знішчаную яшчэ пасля 2020-га года.
Мы працягваем рабіць падатковы праект «Будуй Сваё», які вельмі адпавядае нашай місіі і арганізоўвае людзей на стварэнне цудоўных беларускіх праектаў, такіх як бібліятэка ў Вільні ці партал па гісторыі Беларусі для англамоўнай аўдыторыі.
Праз пару дзён адкрыецца новы сезон «Будуй Сваё» - абавязкова ўдзельнічайце! Гэты праект - тое, што робіць людзей нацыяй - дапамагае вучыцца вырашаць праблемы без палітыкаў, донараў і г.д. У 2023 годзе было сабрана каля 40 тыс еўра, у мінулым - каля 80 тыс еўра. Гэта цудоўная дынаміка, якая дазваляе рабіць усё больш складаныя праекты, якія робяць людзі!
Напэўна самае дзіўнае, што наведваючы розныя канферэнцыі і сустракаючыся з актывістамі з розных краін, я разумею, што тыя інавацыі ў лічбавых прадуктах, якія зрабілі беларусы і беларускі ў свеце не змог зрабіць ніхто!
У 2025 я б вельмі хацеў распаўсюдзіць гэты вобраз інавацыйнай нацыі ва ўсе краіны сьвету, бо гісторыя бедных беларусаў з 2020 даўно забытая. Я хачу, каб пры слове Беларусь свет хацеў інвеставаць у гэты ўнікальны досвед пабудовы лічбавых працэсаў і прадуктаў для грамадзянскай супольнасці.
Праектаў становіцца больш і нам складаней іх фінансаваць кожны год, паколькі большай часткай (каля 65%) я аплачваю працу людзей на іх самастойна, меншай часткай мы шукаем донарскае фінансаванне і прыватную партнёрскую дапамогу. Данаты сёння складаюць усяго каля 3%. Па нас таксама ўдарыў амерыканскі фрыз, таму мы ў турбулентнасці, але праекты не закрываем.
Вы можаце падтрымаць нашы цудоўныя ініцыятывы штомесячнай падпіскай або разавым донатам - гэтым вы дапаможаце развіццю нашай платформы і многіх яе прадуктаў.
І гэтым вы вельмі дапаможаце мне, таму што мне становіцца цяжка падтрымліваць столькі прадуктаў самастойна)
Пампуйце аплікацыю і далучайцеся да глабальнага кам'юніці! Памятайце, што ўсе гэтыя прадукты робяцца людзьмі для людзей. Таму што дзе б мы не былі, але мы - свае!
Спасылка на падрымку ў першым каментары