Joined February 2010
7,091 Photos and videos
💔Прывітанне, сябры! Нам патрэбна ваша дапамога. 👉Спасылкі на данат — у апісанні профіля Мы прыйшлі прызнацца — яшчэ ў снежні ў нас скончыліся грошы на працу. Мы скрэблі па засеках, уціскаліся, але не адпускалі надзеі працягваць рабіць тое, што вельмі любім. Без жартаў — наша праца нам вельмі дарагая, як і наша каманда, каштоўнасці і надзея на больш вольную, больш дзёрзкую Беларусь.
2
425
2
276
Спасылкі на Patreon і Buy Me a Coffee у апісанні профіля
2
262
13 Dec 2025
Вялікі дзень!❤️‍🩹 Калі ў вас трасуцца рукі — разумеем, нашы тэлефоны таксама дрыжаць, пакуль мы пішам усе гэтыя навіны. Пазіцыя нашай рэдакцыі застаецца ранейшай: сілком вывозіць палітвязняў з краіны; выкарыстоўваць іх у якасці жывога інструмента для ціску; адбіраць у людзей гады жыцця за іх пазіцыю — манструёзныя паводзіны рэжыму, якія нельга дараваць. Але галоўнае — што людзі жывыя, вольныя, і што хутка яны даведаюцца: яны не былі забыты, пакуль знаходзіліся пад інкамунікада ў нечалавечых умовах. А пакуль можна падтрымаць збор BYSOL — там ужо больш за 70 тысяч еўра. Пакідаем спасылку на збор і помнім тых, каго няма ў сённяшніх спісах на вызваленне. Ваш KYKY bysol.org/ru/bs/sro4naya_pom…
1
18
1,194
21 Jun 2025
💔💔💔 (так, мы таксама сёння рыдаем) Фота — «Наша Ніва»
2
6
510
10,376
21 Jun 2025
❗️Сяргей Ціханоўскі і Ігар Лосік на волі! 14 палітвязняў былі сёння вызвалены — пасля візіту спецпасланца ЗША Кіта Келага ў Мінск
5
1
39
2,677
21 Jun 2025
«Наша Ніва»: пацверджання пра вызваленне Ігара Лосіка няма — сярод палітвязняў, прыехаўшых у Вільню, яго не было 😭
2
7
1,318
21 Jun 2025
😭Ігара Лосіка няма сярод 14 вызваленых палітвязняў (гэта пацвердзіў глава BYSOL Андрэй Стрыжак)
1
1
9
1,189
21 Jun 2025
Сярод 14 вызваленых палітвязняў — журналіст Ігар Карнэй, анархіст Акихира Гаеўскі-Ханада і былая дацэнт МДЛУ Наталля Дуліна. Чакаем імёны іншых 🤞
6
836
21 Jun 2025
Беларусы, вы як сёння? 🥺❤️‍🩹
16
2
244
9,665
16 Jun 2025
Мінчук пайшоў у краму, а ровар прыпаркаваў побач — але паехаць на ім не змог Транспартны сродак захапілі пчолы. Спачатку мужчына спрабаваў адцягнуць пчол уласнымі сіламі, але ў выніку давялося выклікаць МНС — тыя выклікалі пчаляроў, якія сабралі рой.
2
5
1,028
16 Jun 2025
5
596
16 Jun 2025
Чаму менавіта гэты ровар, а не іншы? Каго будуць судзіць за спробу згону — матку ці ўвесь рой? Які нумар гарачай лініі пчаляроў? Пытанняў у гэтай гісторыі пакуль больш, чым адказаў 🧐
235
5 Jun 2025
Яшчэ адзін беларускі мядзведзь збег у Літву — уплаў праз Нёман Гэта ўжо трэці мядзведзь-мігрант за апошнія пару месяцаў. Адзін мядзведзь — выпадковасць, два — супадзенне, тры… Вось і думайце.
1
7
812
5 Jun 2025
💸Беларусу на вяселле падарылі 1200 еўра — толькі 50 з іх апынуліся сапраўднымі Астатнія — з банка прыколаў. Зман выкрыўся, калі 21-гадовы магілёвец панёс вясельныя грошы ў абменнік (не ўсё, абачліва ўзяў толькі 50 еўра). Але яны апынуліся несапраўднымі. Прыехала міліцыя, правялі экспертызу — у выніку нітачка прывяла да сваяка маладога. Той патлумачыў, што ў яго былі фінансавыя цяжкасці, і таму ён паклаў у канверт толькі 50 сапраўдных еўра, а яшчэ 1150 — з банка прыколаў. На сваяка завялі крымінальную справу (і, напэўна, выдалілі з сямейнага чату). Лепш бы сервіз падарыў 😔
2
524
26 May 2025
Акадэмія навук выкаціла «першы дапрацаваны беларускі спартыўны электракар» — над ім працавалі з 2022 года Як табе такое, Ілан Макс?👀 Калі раптам вам трэба, вось тэхнічныя характарыстыкі, якія вядомы: максімальная хуткасць 170 км/г, запас ходу – 270 км, магутнасць літый-іённай батарэі 44,5 кВт·ч, максімальная магутнасць рухавіка — 160 кВт. Кошт невядомы (пішыце ў дырэкт акадэміі навук 💅)
1
672